Дата апошняга змянення: 01 кастрычніка 2021 г.
Просім Вас уважліва азнаёміцца з дадзенымі ўмовамі выкарыстання сэрвісу «Віртуальнае табло» (далей — Умовы).
Асноўныя палажэнні
Сэрвіс «Віртуальнае табло» (далей — Сэрвіс) прадастаўляе карыстальнікам інфармацыю аб руху пасажырскага транспарту дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс»:
разліковы час фактычнага прыбыцця транспартных сродкаў на прыпыначны пункт, які таксама аўтаматычна выводзіцца на інфармацыйныя табло, устаноўленыя на прыпыначных пунктах г. Мінска;
актуальны расклад на сённяшні дзень;
калідор выбранага маршруту;
месцазнаходжанне транспартных сродкаў выбранага маршруту на электроннай карце.
Карыстальнік сэрвісу «Віртуальнае табло» (далей — Карыстальнік) — фізічная асоба, якая ажыццяўляе доступ да Сэрвісу і выкарыстоўвае яго праз WEB-інтэрфейс (вэб-браўзер).
Выкарыстанне Сэрвісу бясплатнае для карыстальніка.
Выкарыстоўваючы сэрвіс «Віртуальнае табло», карыстальнік згаджаецца з дадзенымі Умовамі выкарыстання.
Інфармацыя аб праваўладальніках і ўладальніках інфармацыі:
Уладальнікам інфармацыі сэрвісу «Віртуальнае табло» (далей — Уладальнік) з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».
Распрацоўшчык праграмнага забеспячэння сэрвісу — © IBA IT Park.
Выкарыстанне Сэрвісу
Уся інфармацыя, якая прадастаўляецца сэрвісам, прызначана выключна для асабістага выкарыстання карыстальнікам у некамерцыйных мэтах на бясплатнай аснове.
Інфармацыя, якая прадастаўляецца Сэрвісам, не можа быць скапіявана і размешчана на іншых вэб-сайтах у сетцы Інтэрнэт.
Інфармацыя, якая прадастаўляецца Сэрвісам, не можа выкарыстоўвацца ў працы іншых праграм і прыкладанняў. Забараняецца аўтаматызаванае атрыманне інфармацыі.
Карыстальнік не павінен спрабаваць умешвацца ў работу Сэрвісу або атрымліваць доступ да даных у абыход стандартнага інтэрфейсу.
Абарона аўтарскіх правоў
Выкарыстанне Сэрвісу не прадугледжвае набыцця Карыстальнікам правоў на:
аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
сам Сэрвіс;
інфармацыю, якая прадастаўляецца Сэрвісам;
Адмова ад адказнасці
Сэрвіс прадастаўляецца на ўмовах «КАК ЕСТЬ» («AS IS») у адпаведнасці з агульнапрынятым у міжнароднай практыцы прынцыпам. Карыстальнік выкарыстоўвае яго на ўласную рызыку. Уладальнік не нясе адказнасці за збоі ў прадастаўленні паслуг, страту даных, пашкоджанні або любыя іншыя віды страт, звязаныя з выкарыстаннем Сэрвісу.
Уладальнік па сваім меркаванні можа:
змяняць, дадаваць і выдаляць функцыі Сэрвісу;
прыпыняць або спыняць працу Сэрвісу;
абмяжоўваць доступ асобным карыстальнікам.
Камерцыйнае выкарыстанне Сэрвісу
Выкарыстанне інфармацыі ў камерцыйных мэтах забараняецца.
Аб дадзеных Умовах выкарыстання
Карыстальнік самастойна нясе адказнасць за выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры выкарыстанні Сэрвісу.
Калі Карыстальнік будзе западозраны ў парушэнні Умоў, Уладальнік Сэрвісу можа прыпыніць або цалкам закрыць яму доступ.
Парушэнне ўмоў выкарыстання сэрвісу «Віртуальнае табло» цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Парушэнне правілаў
Уладальнік Сэрвісу пакідае за сабой права змяняць і дапаўняць дадзеныя Умовы без паведамлення карыстальнікам. Рэкамендуецца перыядычна наведваць гэтую старонку сайта для азнаямлення са змяненнямі.