«Рацыянальны маршрут» – гэта пашырэнне сэрвісу «Віртуальнае табло», прызначанае для пошуку аптымальнага маршруту, з улікам руху грамадскага транспарту ў рэжыме рэальнага часу.

 

Для пошуку аптымальнага маршруту неабходна зайсці на сэрвіс «Віртуальнае табло» (www.minsktrans.by/lookout_yard) і выканаць наступныя дзеянні:

 

1. Адкрыць раздзел «Рацыянальны маршрут».

2. Выбраць назвы пачатковай і канечнай кропак маршруту.

3. Націснуць на кнопку «Разлічыць».

    (Малюнак 1)

У выніку пошуку злева будзе адлюстраваны аптымальны маршрут, а справа на карце – траекторыя дадзенага маршруту. (Малюнак 2)

Калі ваша месцазнаходжанне вызначана аўтаматычна і вам трэба яго адрэдагаваць – націсніце на .