1Гарадскі транспарт агульнага карыстання існаваў яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя. Амнібус (у перакладзе з лацінскага – «для ўсіх») – шматмесны конны экіпаж з імперыялам – адкрытай пляцоўкай і сядзеннямі наверсе, на даху карэты. З часам палепшылася хадавая частка конных экіпажаў – удасканальваліся рысоры, тармазныя прылады, паваротныя механізмы. Звычайныя колы замянілі коламі з рэбордамі (выступаючая частка на краі вобада, якая перашкаджае сходу кола з рэйкі), і намаганнямі запрэжаных коней амнібус пакаціў па рэйках гарадскіх чыгунак – так нарадзілася конка. Адкрыццё «коннай чыгункі» ў Расіі адбылося ў 1864 годзе ў Пецярбургу. У Мінск конка прыйшла амаль на тры дзесяцігоддзі пазней. А першыя маршрутныя перавозкі пасажыраў у горадзе пачалі ажыццяўляцца з 1887 года.

2Да 1897 года Мінск налічваў каля 91 тысячы жыхароў, а яго тэрыторыя павялічылася ў параўнанні з 60-мі гадамі 19 стагоддзя ў 14 разоў. Патрэба мінчан у перамяшчэнні ўсё ўзрастала.

Да будаўніцтва мінскага рэйкавага транспарту прыступілі толькі ў 1890 годзе. Адкрыццё «коннай чыгункі» ў Мінску адбылося 10 мая 1892 года. У канцы 19 стагоддзя ў Мінску было два вакзалы – Брэсцкі – Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (на месцы цяперашняй Таварнай станцыі) і Віленскі – Лібава-Роменскі (на цяперашняй Прывакзальнай плошчы). Ад вакзалаў і пачаліся маршруты конкі.

Паслугамі конкі ў 1910 годзе карысталіся жыхары 24 гарадоў. У гэтым ліку акрамя Мінску быў і Магілёў.

З сакавіка 1928 года мінская конка стала ўжо мінулым горада. Мінск даўжэй за іншыя гарады «ўтрымліваў» конку.

3Восенню 1924 года ў многіх гарадах краіны адкрыўся аўтобусны рух. Парк складаўся з машын замежных марак: «Лейланд», «Рэно», «МАН». У Мінску аўтобус упершыню пачаў развозіць пасажыраў 23 кастрычніка 1924 года. 7 лістапада такая ж падзея адбылася ў Гомелі на лініі Гомель – Навабеліца.

22 мая 1925 года адправіўся ў рэйс па маршруце Мінск – Чэрвень першы міжгародні пасажырска-паштовы аўтобус.

Першая спроба пусціць трамвай у Мінску была зроблена ў 1898 годзе.

413 кастрычніка 1929 года ў Мінску адбылося адкрыццё трамвайнага руху. З першых жа дзён трамваі перавозілі штодзённа па 18 – 19 тысяч пасажыраў. Трамвай актыўна выкарыстоўваўся не толькі для пасажырскіх, але і для грузавых перавозак. Праз пяць год з дня пуску трамвая ў горадзе было ўжо сем трамвайных маршрутаў, агульная працягласць пуці дасягнула 33 кіламетраў. Да канца 1934 года парк меў 56 вагонаў. На аднаго жыхара города прыходзілася 280 паездак у год (да таго часу насельніцтва Мінска дасягнула 189 тысяч чалавек). З’явіўся новы від пасажырскага транспарту – таксі. Яго арганізавала трамвайнае ўпраўленне. У 1937 годзе па гарадскіх маршрутах курсіравалі ўжо 48 вагонаў. У 1939 годзе агульная даўжыня эксплуатацыйнага пуці мінскага трамвая ў аднакалейным вылічэнні складала 36,8 кіламетра, парк складаўся з 70 пасажырскіх вагонаў, перавезена 50 мільёнаў платных пасажыраў.

У час Вялікай Айчыннай вайны трамвайная гаспадарка была разбурана. Трамвайны парк быў знішчаны, уцалела ўсяго некалькі вагонаў. Перыяд з 1944 да сярэдзіны 1947 года – самы цяжкі для мінскага трамвая. Трэба было не толькі практычна з нуля падняць гаспадарку, забяспечыць дэпо матэрыяламі, запаснымі часткамі, але і падрыхтаваць кадры, стварыць людзям элементарныя жыллёва-бытавыя ўмовы. Аднаўленню трамвайнага руху ў Мінску ўсё так жа актыўна садзейнічалі масквічы і ленінградцы.

Амаль увесь аўтобусны парк рухомага саставу Белдзяржтранса быў знішчаны нямецкімі акупантамі. У 1946 годзе парк складаўся з 17 трафейных аўтобусаў і чатырох ЗІС-154.

У лютым 1947 года ўтвораны Мінскі аўтобусна-таксаматорны парк. Аўтобусаў тады налічвалася крыху больш за сорак. У штат парка ўваходзілі 37 вадзіцеляў, 18 кандуктараў, 11 рамонтных рабочых і 10 інжынерна-тэхнічных работнікаў.

З 1948 года парк пачаў папаўняцца новымі аўтобусамі марак «ГАЗ» і «ЗІС». ЗІС-154 выпускаўся на маскоўскім аўтазаводзе на працягу 1946 – 1949 гадоў. Гэта першы айчынны серыйны гарадскі аўтобус з цэльнаметалічным кузавам вагоннага тыпу.

У лістападзе 1949 года Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб будаўніцтве ў Мінску тралейбуснай лініі.

5Першы тралейбус быў пушчаны ў 1882 годзе па маршруце Берлін – Шпандау – праз год пасля адкрыцця трамвайнага руху. Гэта быў недасканалы экіпаж: адкрыты фаэтон, абсталяваны электрарухавіком з ланцуговай перадачай на заднія колы. Сілкаванне рухавіка ажыццяўлялася ад кантактавай сеткі праз кабель, які злучаў токаздымальную цялежку, што кацілася па правадах, з электраабсталяваннем. Адсюль і назва: англійскае слова «траллей» азначала ролікавы токапрыёмнік і неізаляваны провад, па якім праходзіў ток.

Першыя тралейбусы ў СССР вырабляліся на маскоўскіх заводах. Тралейбусны рух у СССР адкрыўся напярэдадні шаснаццатай гадавіны Кастрычніка, у 1933 годзе, у Маскве.

У жніўні 1951 года ўпраўленне Мінскага трамвая накіравала ў ленінградскае ТТУ 26 рабочых для асваення спецыяльнасці вадзіцеля тралейбуса.

У канцы сакавіка 1952 года Мінскае ўпраўленне трамвая перайменавалі ў трамвайна-тралейбуснае. 19 верасня 1952 года першая чарга тралейбуснай лініі ад пасажырскага вакзала да Круглай плошчы ўступіла ў строй. Яе агульная працягласць па маршрутным кольцы склала больш за 6 кіламетраў. У дзень адкрыцця ў рэйс выйшлі 5 тралейбусаў.

У красавіку 1956 года на развіццё трамвайна-тралейбуснай гаспадаркі сталіцы было выдаткавана 6 мільёнаў 100 тысяч рублёў. У 1956 годзе працягласць трамвайных маршрутаў склала 48, а тралейбусных – 16 кіламетраў, у горадзе працавалі 122 трамваі і 39 тралейбусаў. Трамвай па ўсіх паказчыках перасягнуў даваенны ўзровень.

У пачатку 1960-х гадоў развіццё трамвая ў Мінску практычна спынілася, і трамвай уступіў першынство тралейбусу. Аднак, нягледзячы на зніжэнне ролі гэтага віду транспарту, трамвайная гаспадарка ў Мінску працягвала развівацца. Было пабудавана новае дэпо на 250 вагонаў, на пуці выкладзены рэйкі жалабатага профілю тыпу «Фенікс», з’явіліся літыя стрэлачныя пераводы, абагравалі якія ўжо электрычнасцю. З інвентару выключылі апошнія 12 трамвайных вагонаў выпуску 1931 – 1932 гадоў.

Да пачатку 1961 года ў Мінску дзейнічала 6 тралейбусных ліній. Тралейбусны парк горада налічваў 100 машын. Напярэдадні 1970 года тралейбусная траса яшчэ падоўжылася: быў здадзены ў эксплуатацыю 15-ы маршрут – ад трактарнага завода да камвольнага камбіната. Гэта дазволіла перавезці ў 1969 годзе звыш плана 4 мільёны 344 тысячы пасажыраў і атрымаць 50,3 тысячы рублёў звышпланавага прыбытку.

У 1970 годзе электратранспартам у Мінску штодзённа перавозілася 550 – 600 тысяч пасажыраў. Па горадзе курсіравала звыш 400 адзінак рухомага саставу. Для каардынацыі іх руху выкарыстоўвалася прамая тэлефонная сувязь цэнтральнага дыспетчара з канцавымі станцыямі. Усе аварыйныя аўтамашыны былі абсталяваны радыёапаратурай.

Трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне да пачатку 1970-х гадоў стала буйным прадпрыемствам. Тут працавала 3400 чалавек, прычым каля паловы гэтай колькасці складалі жанчыны.

Аўтобус як найбольш мабільны від транспарту заўсёды быў першапраходцам, які адкрываў у горадзе новыя маршруты. 1956 год вызначаецца як веха, новы этап, з якога мінская аўтобусная гаспадарка пачала набываць сучасныя рысы. У парк паступілі аўтобусы ЗІЛ-127, ЗІЛ-158, ПАЗ-652, ЛАЗ-695. Прадпрыемства налічвала больш за 450 машын.

Аддзяліўся таксаматорны парк. Першы аўтобусны парк – так стала называцца прадпрыемства – аб’яднаў пад сваім дахам аўтобусы, якія абслугоўвалі міжгароднія, прыгарадныя і ўнутрыгарадскія лініі. Быў ліквідаваны шматступенчаты тарыф платы за праезд на гарадскім транспарце. Са студзеня 1958 года кошт білета на аўтобусе і тралейбусе стаў аднолькавым.

У 1960 годзе калону, якая ажыццяўляла міжгароднія зносіны, рэарганізавалі ў другі аўтобусны парк. Усе абласныя цэнтры Беларусі былі звязаны аўтобуснымі маршрутамі са сталіцай, з Мінску машыны бралі курс на Маскву, Ленінград, Вільнюс, Рыгу, гарады Украіны. Вылучыўся як самастойнае гасразліковае прадпрыемства прыгарадны аўтапарк.

У сярэдзіне 1960-х гадоў у чатырох буйнейшых гарадах краіны, у тым ліку і ў Мінску, адкрыліся пастаянныя прадстаўніцтвы венгерскай фірмы «Могюрт-Ікарус». Са з’яўленнем на мінскіх вуліцах «Ікарусаў» транспартная сітуацыя ў горадзе рэзка змянілася. Галоўная перавага венгерскіх аўтобусаў – высокая ўмяшчальнасць.

У 1976 годзе быў уведзены адзіны праязны разавы талон на два віды транспарту – аўтобус і тралейбус – коштам 4 капейкі. Па просьбе насельніцтва і транспартных арганізацый Савет Міністраў БССР устанавіў дадаткова тры разнавіднасці месячных білетаў: аўтобус – тралейбус; аўтобус – трамвай; тралейбус – трамвай.

6У 1974 годзе Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб будаўніцтве ў Мінску метрапалітэна.

Узрост метро налічвае больш за сто гадоў. Першая лінія пракладзена ў Лондане ў 1863 годзе. З таго часу ўсе гарадскія пазавулічныя шляхі ў многіх краінах свету сталі называць метрапалітэнам (у перакладзе з французскага – сталічны).

У СССР першы метрапалітэн быў пабудаваны ў Маскве. Ён пушчаны 15 мая 1935 года. У Ленінградзе – другі горад з метро – з 1955 года. Мінскае стала дзявятым па ліку.

У 1977 годзе пачаліся работы каля парка Чалюскінцаў, быў закладзены першы камень на месцы будучай станцыі.

Амаль 250 прадпрыемстваў краіны ўдзельнічалі ў будаўніцтве мінскага метро. Праектаваннем дэпо займаўся спецыяльна створаны праектны інстытут – «Мінскметропраект». Паводле задумы архітэктараў афармленне кожнай станцыі, захоўваючы беларускі каларыт, павінна было несці сваю сэнсавую нагрузку, адлюстроўваць пэўныя падзеі ў жыцці рэспублікі.

Сем год будавалася першая чарга першай лініі – 8,6 кіламетра, 9 станцый. Вагоны атрымлівалі з Масквы і Ленінграда.

718 сакавіка 1984 года першы цягнік прайшоў ад «Парка Чалюскінцаў» да «Інстытута культуры» – ад пачатку да канца здадзенага ў эксплуатацыю ўчастка. Праз два з паловай гады ўступіў у строй новы ўчастак: 1,6 кіламетра рэек злучылі станцыю «Маскоўскую» са станцыяй «Усход».

31 снежня 1991 года першыя электрацягнікі з пасажырамі пайшлі па другой лініі ад станцыі «Фрунзенская» да станцыі «Трактарны завод» – участак даўжынёй 7,1 кіламетра. У 1995 годзе ўведзены ў эксплуатацыю ўчастак другой лініі ад станцыі «Фрунзенская» да станцыі «Пушкінская» працягласцю 2,92 кіламетра, у 1997 годзе – участак ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Аўтазаводская» даўжынёй 3,55 кіламетра. У новае стагоддзе мінскі метрапалітэн увайшоў з новым участкам ад станцыі «Аўтазаводская» да станцыі «Магілёўская». Гэта каля двух кіламетраў. Інтэрвал руху электрацягнікоў у часы пік на першай і другой лініях метрапалітэна складаў 2,5 хвіліны. Колькасць саставаў і вагонаў (12 саставаў па 4 вагоны на першай лініі і 7 саставаў па 4 вагоны – на другой) была разлічана такім чынам, каб пазбегнуць перапоўненасці салонаў. У сярэднім метро перевозіла 600 тысяч пасажыраў у суткі.

26 лістапада 2003 года (Рашэнне Мінгарвыканкама № 1987 ад 26.11.2003 г. ) было створана Транспартнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінсктранс» шляхам аб’яднання ўнітарных прадпрыемстваў «Мінскгарэлектратранс», «Мінскпасажыраўтатранс», «Упраўленне транспарту і сувязі Мінгарвыканкама» і «Мінскі метрапалітэн».

7З гэтага моманту ў гісторыі пасажырскага транспарту беларускай сталіцы пачынаецца прынцыпова новы перыяд. У аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайны паркі Мінска паступае рухомы састаў вытворчасці толькі беларускіх кампаній: «Нёман», «МАЗ», «Белкамунмаш», а таксама ўкраінскія аўтобусы «Багдан», сабраныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пад брэндам «Радзiмiч». У сувязі з вялікай колькасцю «зайцоў» рэзка павялічваецца колькасць кантралёраў на транспарце. На цэнтральных праспектах сталіцы ўстаноўлены 74 прыпыначныя пункты новага ўзору. Пластыкавыя павільёны з зялёнымі дахамі, а таксама з месцамі для размяшчэння рэкламы і карты горада мінчане ацанілі па вартасці.

У 2004 годзе структура «Мінсктранса» папаўняецца трыма новымі філіяламі: «Агенцтвам Мінсктранс», «Службай энергагаспадаркі» і сельскагаспадарчым комплексам «Велікаполле».

2 2 2

У 2005 годзе сваіх першых пасажыраў прынялі новыя станцыі другой лініі мінскага метрапалітэна – «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка». На станцыях устаноўлена новая сістэма тэленазірання.

2 2

На прыпыначных пунктах з’яўляюцца новыя кіёскі па рэалізацыі білетнай прадукцыі – яны адказваюць сучасным патрабаванням і гарманічна ўпісваюцца ў архітэктуру горада. Асвоена эксплуатацыя аўтобусаў малога класа.

2006 год прыносіць сур’ёзныя змены: генеральным дырэктарам прадпрыемства становіцца Лявонцій Папянок. Пракладаюцца першыя метры «ціхага», шумапаглынальнага трамвайнага пуці. Беспрэцэдэнтнае абнаўленне рухомага саставу адбываецца ў аўтобусных парках. На змену «Ікарусам» і «ЛіАЗам» прыходзяць камфартабельныя «МАЗы» новых мадэляў.

2

У 2007 годзе ўводзяцца ў эксплуатацыю дзве новыя станцыі першай лініі мінскага метрапалітэна – «Барысаўскі тракт» і «Уручча». Працягласць сталічнай падземкі павялічваецца на 2,7 кіламетра.

Адразу на 20 дыспетчарскіх станцыях праводзяцца маштабныя рамонтныя работы. Уводзіцца ў эксплуатацыю тралейбусная лінія па вуліцах Гарэцкага і Лабанка ад вуліц Рафіева і Лабанка, агульная працягласць якой складае 30,8 кіламетра.

2 2

У сувязі з уводам у эксплуатацыю новага ўчастка лініі метрапалітэна пабудавана тралейбусная лінія ад вуліцы Русіянава да вуліц Старынаўскай і Астрашыцкай, агульная працягласць якой 5,3 кіламетра.

Адкрываецца новая тралейбусная лінія па вуліцы Нарачанскай, якая ўваходзіць у склад аб’екта будаўніцтва стартыўнага комплекса «Мінск-Арэна». Завяршаецца рэканструкцыя кантактавай сеткі на праспекце Пушкіна.

Пачынаецца рэканструкцыя трамвайнага пуці з выкарыстаннем новага электракантактавага метаду зваркі стыкаў.

2

Завяршаецца рамонт скрыжавання вуліц Свярдлова і Ульянаўскай з укладкай новай рэйкава-шпальнай рашоткі.

Афіцыйна спыняюць сваю дзейнасць філіялы «Тралейбуснае дэпо № 1» і «Аўтобусны парк № 3».

У 2008 годзе праводзіцца аб’ёмная рэканструкцыя трамвайнага пуці горада. Два ўчасткі на вуліцы Якуба Коласа, агульная працягласць якіх 2,5 кіламетра, упершыню ў гісторыі рэспублікі выкананы па новай бясшпальна-бесстыкавай тэхналогіі, якая зрабіла трамвайны рух практычна бязгучным. КУП «Мінсктранс» прырастае яшчэ адным падраздзяленнем – у яго склад уваходзіць «Рамонтна-механічны завод».

2 2

Уводзіцца ў эксплуатацыю новая цягавая падстанцыя. Яна ажыццяўляе сілкаванне кантактавай тралейбуснай сеткі па вуліцы Ціміразева і першым гарадскім кольцы. Пачынаюцца будаўнічыя работы на аўтавакзале «Цэнтральны».

З 2009 года КУП «Мінсктранс» афіцыйна перайменаваны ў камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінсктранс», або дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».

Спыняе сваё юрыдычнае існаванне філіял «Аўтобусны парк № 1». Частка рухомага саставу (аўтобусы малога класа «Мерседэс-Бенц-411) перадаецца «Тралейбуснаму парку № 4», які з гэтага часу таксама займаецца аўтобуснымі перавозкамі.

Стартуе пілотны праект па ўкараненні новай аўтаматызаванай сістэмы дыспетчарскага кіравання гарадскім грамадскім транспартам, якая пабудавана на спадарожнікавай сістэме навігацыі.

Мінчан пачынае перавозіць новы тралейбус «Вітаўт» – першы ў рэспубліцы тралейбус новага пакалення з аўтаномным ходам.

2

Касы Мінскага метрапалітэна больш не прадаюць пасажырам месячныя праязныя на метро на аснове магнітных картак. Іх поўнасцю замяняюць радыёкарткі.

Мінсктранс» і «Белкамунмаш» прыступілі да асноўнага этапа ўкаранення сістэмы навігацыйнага забеспячэння і перадачы даных наземнага камунальнага пасажырскага транспарту Мінска.

На базе філіяла «Мінскі аўтавакзал» прадпрыемства адкрывае ўласнае турыстычнае бюро.

У 2010 годзе ў філіяле «Служба арганізацыі руху» ўводзіцца ў дзеянне цэнтр кіравання рухам наземнага грамадскага транспарту.

2 2

Аўтобусы малой умяшчальнасці «Мерседэс-Бенц-411» пачынаюць работу па перавозках інвалідаў-калясачнікаў і інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата.

На базе аздараўленчага лагера ім. Ю. Гагарына праходзіць першы маладзёжны фестываль дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» «Вераснёвыя зоры–2010».

У 2011 годзе пасля завяршэння доўгіх будаўнічых работ адкрываецца аўтавакзал «Цэнтральны». Аб’ект мае вялікае стратэгічнае значэнне для Мінска.

2

На цягавых падстанцыях працягваецца актыўнае ўкараненне комплексаў тэлемеханікі «Сірыус», дзякуючы якім значна павышаецца надзейнасць работы электратранспарту.

Праводзіцца масштабная рэканструкцыя трамвайнага пуці – ад вуліцы Батанічнай па вуліцы Даўгабродскай да Партызанскага праспекта і па вуліцы Пляханава да праспекта Ракасоўскага.

2

Да канца года на ўсім наземным транспарце «Мінсктранса» ўстаноўлена сістэма навігацыйнага забеспячэння і перадачы даных.

Па выніках работы дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» заносіцца на Рэспубліканскую дошку Гонару.

2

2012 год – на прыпыначных пунктах устанаўліваюцца электронныя табло, на якіх аператыўна адлюстроўваецца інфармацыя пра чакаемы час прыбыцця грамадскага транспарту.

2

Уводзяцца ў эксплуатацыю адразу тры станцыі першай лініі метрапалітэна – «Грушаўка», «Міхалова», «Пятроўшчына».

Пачынаецца ўкараненне інавацыйнага праекту па аўтаматызаванай сістэме аплаты і кантролю праезду (АСАКП).

Пасля завяршэння рэканструкцыі здаецца ў эксплуатацыю кантактавая сетка ад 2-га завулка Розы Люксембург да вуліцы Шчорса і ад вуліцы Шчорса да вуліцы Гурскага.

Пасля амаль трох гадоў работы па рэканструкцыі рэйкавага палатна ўзнаўляецца трамвайны рух у Серабранку. Такім чынам, на паўднёвым усходзе сталіцы былі цалкам адноўлены многія трамвайныя маршруты.

На змену састарэлым сістэмам тэлемеханікі канчаткова прыходзіць «Сірыус».

У 2013 годзе завершаны работы па будаўніцтве тралейбуснай лініі на вуліцах Сухараўскай, Скрыпнікава і Адзінцова. У рамках дадзенага праекта выконваецца мантаж кантактавай сеткі тралейбуса, пабудаваны цягавая падстанцыя, дыспетчарская станцыя «Сухарава» з сумешчаным разваротным кольцам «аўтобус-тралейбус».

Выконваецца рэканструкцыя трамвайнага пуці па новай «бязгучнай» тэхналогіі на вуліцы Якуба Коласа.

2

Ва ўсіх філіялах прадпрыемства праводзіцца ўзмоцненая мадэрнізацыя вытворчых участкаў, будынкаў і збудаванняў.

2

Год 2014-ы азнаменаваўся, перш за ўсё, укараненнем аўтаматызаванай сістэмы аплаты і кантролю праезду (АСАКП) на ўсім сталічным пасажырскім транспарце – у салонах з’яўляюцца прылады для счытвання інфармацыі з бескантактавых смарт-картак (валідатары). Транспартнікі праводзяць мадэрнізацыю больш за 2500 адзінак рухомага саставу.

2 2

З салонаў сталічнага транспарту знікаюць кандуктары.

2

Уводзіцца адзіны праязны білет, які забяспечвае праезд ва ўсіх відах гарадскога грамадскага транспарту.

2

Спецыялісты «Мінсктранса» і СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» прыступаюць да вырашэння задачы па ўкараненні АСАКП на прыгарадных маршрутах.

На прыпыначным пункце «Плошча Незалежнасці» з’яўляецца новае электроннае табло, якое дазваляе ў анлайн-рэжыме сачыць за рухам грамадскага транспарту. Пазней з’явяцца і іншыя такія табло.

Адной з галоўных задач сталічных транспартнікаў становіцца падрыхтоўка да маштабнай падзеі ў гісторыі рэспублікі – чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года. Кіраўніцтва горада высока ацэньвае вынік праведзенай работы.

2

У эксплуатацыю ўводзіцца 29-я па ліку станцыя метрапалітэна – «Малінаўка».

Вадзіцелі «Мінсктранса» прымаюць удзел у транспартным забеспячэнні Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Сочы.

У філіялах прадпрыемства працягваюцца маштабныя работы па мадэрнізацыі вытворчасці.

У вадзіцеляў прадпрыемства з’яўляецца карпаратыўнае форменнае адзенне.

Зачыняецца аўтавакзал «Маскоўскі».

Па выніках работы за гэты год дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» паўторна заносіцца на Рэспубліканскую дошку Гонару.

У 2015 годзе са складу дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» выходзіць КУП «Мінскі метрапалітэн».

Аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду (АСАКП) пачынае работу на прыгарадзе.

Філіялу «Аўтобусны парк № 7» перададзена партыя аўтобусаў на газавым паліве. Іх эксплуатацыя дазваляе скараціць выдаткі на паліва і зменшыць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе.

2

На прыпыначных пунктах з інтэнсіўным пасажырапатокам устанаўліваюцца новыя святлодыёдныя табло. Ад тых, што ўжо эксплуатуюцца, іх адрознівае сучасны дызайн і магчымасць каляровага адлюстравання інфармацыі.

2

Пасажырам прапаноўваюцца новыя віртуальныя паслугі. «Віртуальнае табло» дазваляе адсочваць месцазнаходжанне гарадскога наземнага транспарту ў рэжыме рэальнага часу з камп’ютараў і смартфонаў. «Рацыянальны маршрут» дапамагае выбраць аптымальны маршрут паездкі.

Аўтобусы філіяла «Аўтобусны парк № 2», якія працуюць на міжнародных маршрутах, абсталююцца Wi-Fi.

Завяршаецца маштабная рэканструкцыя трамвайнага пуці па вуліцы Казлова.

2